Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



Вечны каляндар памяці: урачыстае адкрыццё Дня беларускага пісьменства

2732 0 22:02 / 03.09.2022 Обновлено 09:17 / 04.09.2022
Даты, постаці і падзеі мінулага, сучаснага і будучага беларускага пісьменства і культуры ажылі сёння на галоўнай сцэне Добруша.


Канцэпцыя XXIX літаратурнага фестывалю – каляндар гістарычнай памяці, які з’яўляецца захавальнікам спадчыны народа. Госці Дня беларускага пісьменства ўзгадалі творы легендарных паэтаў Беларусі і сучасных аўтараў. Лейтматывам свята сталі важныя чалавечыя і хрысціянскія каштоўнасці беларусаў: любоў і адданасць сваёй зямлі, каханне, гістарычная памяць, култьруныя і этнічныя традыцыі, сяброўства і міралюбівасць. І, канешне, паданні Добруша – сталіцы паперы і фарфора, беларускай Венецыі, малой радзімы славутых землякоў, якая сустракае гасцей літаратурных дажынах у гэты раз.

– Гэта свята стала сапраўды народным, ciмвалам адзiнства славян, умацавання духоўных каштоўнасцей. Менавiта пісьменства з'ядноўвае мiнулае, цяперашняе i будучае,– агучыў віншаванне Прэзідэнта намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка. – Непахiсная вера, багатая культурная спадчына i шчырае, таленавітае, праўдзiвае слова здольныя захаваць згоду мiж народамi – у гэтым прызначэнне Дня беларускага пісьменства.

З літаратурным святам жыхароў рэгіёну павіншаваў старшыня аблвыканкама Іван Крупко:

– Свята набывае асаблiвае гучанне ў Год гiстарычнай памяцi, калi мы звяртаемся праз каранi свае i магутныя духоўныя крынiцы да замацавання адзiнства беларускага народа. У час iнфармацыйных тэхналогiй кнiга застаецца неад'емным атрыбутам нашага жыцця.

Цiкавых знаёмстваў i нечаканых адкрыццяў пажадаў удзельнiкам свята міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў.

Благаславенне ўдзельнікі Дня беларускага пісьменства атрымалі ад мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыаршага экзарха ўсея Беларусі.

Асноўнымі тэмамі цэрэмоніі адкрыцця літаратурных дажынак сталі таксама юбілеі Янкі Купалы і Якуба Коласа, творчасць Івана Шамякіна, трохадзінства славянскіх народаў, таленты Гомельшчыны. Апошніх, дарэчы кажучы, адзначылі на сцэне – міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў і старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч узнагародзілі пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусi – 2022.

Алесь Бадак атрымаў перамогу за кнігу “Уладар ветру”, яе прызналі лепшым зборнікам твораў паэзіі. Пераможца у намінацыі “Лепшы твор прозы” – Мікалай Чаргінец за кнігу “А он не вернулся из боя”. Лепшым творам драматургіі стала кніга “Главные слова для любимой женщины” Анатоля Андрэева. Лепшы твор публіцыстыкі напісаў Андрэй Мукавозчык, гэта кніга “Революция мокрых штанов”. Лепшым творам літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства прызналі кнігу “Беларуская літаратура і культура XIX стагоддзя: асаблівасці развіцця і актуальныя пытанні даследавання”, аўтар Ігар Запрудскі. Лепшы твор для дзяцей і юнацтва напісаў Алесь Жук – кніга “Лаві зайца!”. Лепшы дэбют 2022 года – Валерыя Сцяцко з кнігай “Нязломны. Аляксей Талай”.

Творчыя падарункі гледачы прымалі ад лепшых калектываў з усёй Беларусі: харэаграфічныя ансамблі Гомельшчыны закруцілі вялізны карагод, а фальклорныя калектывы, тэатры эстраднай песні з Мінску і пераможцы міжнародных конкурсаў і фестываляў празнаваліся ў любові да Радзімы праз мастацкае слова. Увагу яны звярнулі на цудоўныя беларускія вершы, якія ў розныя часы былі пакладзены на музыку. Суправаджаў праграму Прэзідэнцкі арекстр Беларусі пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора Віталя Кульбакова.

Сапраўдным сюрпрызам стала сустрэча з героямі тэлепраграмы “Калыханка”, выступленне калектываў “Бяседа”, “Беларусы”, ТЭО і Вольгі Рыжыкавай, Алены Ланской, Ірыны Дарафеевай, гурта “Дразды” і Анатоля Ярмоленкі.

Першы дзень беларускага пісьменства скончылі гімн свята і яскравы феерверк.


































Фото Алексея Смыка
Культура
Горин_сайт.jpg

bbjff8hml2c01i7ceprql7cojdn6uh18.png
гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Горин_сайт.jpg