Свой погляд на райцэнтр, які ў гэты раз стаў сталіцай Дня беларускага пісьменства, паказваюць вучні і выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага мастацкага каледжа.
Праект ажыццявілі спецыяльна да галоўнага літаратурнага свята рэспублікі. Гэта работы з любоўю да малой радзімы, павагай да продкаў і найлепшымі пажаданнямі роднай зямлі. На малюнках i габеленах – краявіды Добруша, знакамітыя ўсім і выдатныя мясціны горада.
Лепей за словы пра беларускую Венецыю распавядуць фарбы. Прыходзьце на пляцоўку каля раённага краязнаўчага музея і пераканайцеся.