Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



Героі нашага часу: сталі вядомы імёны пераможцаў абласной літаратурнай прэміі

3773 0 13:18 / 04.09.2022
Літаратурныя прэміі імя Кірілы Тураўскага абласнога выканаўчага камітэта ўручаюць з 2013 года. За гэты час яе лаўрэатамі сталі 45 майстроў мастацкага слова.


Сёння, у Дзень беларускага пісьменства ў Добрушы агучылі яшчэ пяць імён выдатных пісьменнікаў Гомельшчыны.

– Прыемна, што такiя сустрэчы славянскiх пiсьменнiкаў адбываюцца на Гомельшчыне штогод. Сёння яны асаблiва важныя, бо мастацкае слова як нiколi раней баранiць дзяржаўную бяспеку ў духоўнай сферы краiны, – адзначыў старшыня аблвыканкама Іван Крупко.

Лаўрэатамі гэтага года сталі як вядомыя пісьменнікі, так і дэбютанты. Іх творы добрыя і павучальныя, з гумарам і філасофіяй, любоўю да радзімы і павагай да гісторыі і продкаў. Вось яны, героі нашага часу.


Намінацыя «Паэзія» – Ніна Нікіціна (псеўданім Ніна Шклярава) за твор «Жыццё-жыццейка».

Намінацыя «Дзіцячая літаратура» – Яўген Калашнікаў за твор «Чаепитие с котом».

Намінацыя «Публіцыстыка» – Тамара Кручэнка за твор «Майский сад».

Намінацыя «Проза» – Уладзімір Гаўрыловіч за твор «Там, дзе цячэ пуць-рака».

Намінацыя «Адкрыццё года» – Жанэта Сычова за твор «Испытание временем».

Старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч выказаў падзяку жыхарам Гомельшчыны за любоў да творчага слова.








Фото Алексея Смыка
Культура
Горин_сайт.jpg

bbjff8hml2c01i7ceprql7cojdn6uh18.png
гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Горин_сайт.jpg